?

Log in

No account? Create an account
wozhyk, tuman

After long break

Ну, дабралася-такі да свайго жж, з мэтай адной, упарадкаваць трохі справы, храналогію здарэнняў, а іх назбіралася нямала, паверце...
Але, можа, па чарзе, што адбылося радаснага і цікавага ў маім жыцці за апошнія месяцы ( аб'ектыўна, ад моманту абароны, бо практычна ад яго я заглохла, нейк ні ахвоты, ні часу не было). Яно, канешне, і зараз гэнае ахвоты не тое каб праз край лілося, а нават на адварот, і з гэтым я спрабую змагацца шляхам актыўнасці. Хаця б якой. Адным словам, таварышы, дэпрэснячок зноў зваліўся на мае, хоць і не слабыя, але не надта ж ужо асілкаўскія плечы.
Эх, а чаго ён зваліўся- каб хто спытаў? Дык жа ж сама не ведаю дакладна... Хаця трохі і ведаю - каб атрымалася працу знайсці, і то якую цікавую, вось бы сцёбна было! Аднак жа пошукі слабавасценька ідуць, а я б сказала, што ніяк не ідуць, нават як той рак- назад пхнуцца... Сумна, таварышы, сумна.
Усе дундзяць пра крызіс. Яно, канешне, складана, а некаторым у сто разоў складаней зараз. А я надта ж праймаюся ўсімі гэтымі размовамі, таму тэлек стараюся не глядзець (хоць я там асаблівай фанаткай ніколі не была), газэт не чытаю- жыву як пячорны чалавек :).
Хаця, як сказала адна добрая і паважаная знаёмая- чаго тут пужацца, калі ўжо перажытыя чэргі, талоны і каўбаса з-пад прылаўка. Канешне, усё пазнаецца ў параўнанні. Вось некалі ў нас у вёсцы была адна крама, марозіва ў стаканчыках (папяровых найчасцей) прывозілі 2-3 разы на год, і было нармальна. А зараз крызіс, таварышы- ўсяго толькі тры крамы і адна прывазная, а ў іх усяго мо з 25 відаў марозіва... Нікуды нягодная справа- крызіс, і то сур'ёзны. Канешне, трохі дзіцячая псіхалогія, і трохі жарт, але я вядома, у кожным жарце ёсць трохі жарту.
Карацей, скажу я вам- зажраліся людзі. Выбачайце за непрыгожасць, але так і ёсць.
Не, ну пасудзе самыя – прыходзіць мая добрая знаёмая з працы (дзе працуе прыкладна 3 месяцы) і кажа: але ж сёння і благі дзень. Што здарылася?, - пытаю. І адказ, канешне, мяне ўзрушыў ( не можна быць нячулым на чужую бяду) – Ды вось, прадоўжылі кантракт са мной у працы, да таго ж далі яшчэ дабаўку да зарплаты... (заўважу, што зарплата каля тысячы даляраў, дзяўчына маладая, сям'і няма, да таго ж фінансава яшчэ часам бацькі дапамагаюць).
Ну так, сябры... Бяда- бядзіца... Трэба паспачуваць. Гэты крызіс нас даб'е.
Вядома, гэта каментарыі з боку, так- факты з жыцця, якія чамусці не пакідаюць раўнадушна.
Проста, не магу зразумець, чаму ў чалавека такая псіхалогія: тое, што маюць, ніколі не дацэньваюць, незадаволеныя, насупленыя. (Не падумайце, што я кажу пра іншых- у першую нават чаргу пра сябе). Чаму эгаізм так і прэ праз усе дзіркі, чаму такая лянота сваім маленькім розумам выйсці па-за межы свайго грандыёзнага і найважнейшага Я... О не, што я кажу- мы ж часам бываем добрымі эмпатычнымі істотамі, кладзем два, пяць (дзесяць, дваццаць) злотых, і абляпляем сябе сэрцамі- каб паказаць, якія мы супер-шчодрыя і чулыя на чужыя патрэбы. І не раз дапамагаем камусьці, абавязкова пры гэтым піярым сябе з усіх бакоў, бо як жа- трэба набіваць сабе цану, каб пасля як мага даражэй прадаць сябе на аукцыёне..
Выбачайце, таварышы, Астапа панесла... Хацела пра храналогію падзей, а выйшла як заўсёды.
Проста, скажу шчыра, набалела. Ды і дзень сёння нейкі шэры выдаўся,таму і камунікаты сумнаватыя. Выбачайце, даражэнькія, пра падзеі будзе іншым разам.

Comments